Прадстаўнік Бюро кантролю за наркотыкамі Непалу распавёў belsat.eu, што адбываецца з параю гарадзенцаў, якіх затрымалі 21 снежня ў Міжнародным аэрапорце Катхманду з шасцю кілаграмамі какаіну, схаванага ў зімовых куртках.
Паводле прэс-службы ведамства, следства ў справе перавозу наркотыкаў працягнецца тры месяцы, пасля чаго будзе канчатковы суд.
«Беларусы правозілі вялікую колькасць наркотыкаў, гэта сур’ёзнае злачынства. Ніхто іх проста так не адпусціць і не дэпартуе. Яны будуць сядзець у непальскай турме, але суд вырашыць, які тэрмін яны атрымаюць», распавялі «Белсату» у Бюро кантролю за наркотыкамі Непалу.
30 снежня да Аліны і Паўла меліся пусціць консула ды бацьку дзяўчыны, аднак спаткання дасюль не было. Паводле паліцыі, яно адбудзецца днямі.
Адзін з прадстаўнікоў консульства Беларусі ў Непале сказаў, што не можа падзяліцца канкрэтнай інфармацыяй. Усё залежыць ад таго, як дамовяцца беларускі і непальскі бок.
Belsat.eu таксама звязаўся з Паўлам праз сацыяльныя сеткі. Паводле хлопца, цяпер кантакт абмежаваны праз мясцовыя святы.
Паводле агульнага знаёмага пары, маладзёны гаварылі, што едуць адпачываць:
«Усе ў шоку, што гэтак адбылося. Думаю, яны не ведалі, што будуць перавозіць».
З 21 снежня гарадзенцы пад арыштам. Раней затрыманая дзяўчына распавядала belsat.eu, што яна са сваім хлопцам вырашылі перавезці курткі, бо хацелі хутка зарабіць. Ім запрапанавалі за працу дзве тысячы долараў. Аднак Аліна сцвярджае: яны не ўсведамлялі, што перавозяць какаін, і раней гэтым не займаліся.
Вядома, што Аліна — дачка першага намесніка начальніка АУС і кіраўніка крымінальнай міліцыі адміністрацыі Ленінскага раёну Горадні Аляксея Алдошына.
Чытайце больш: Гродзенскі перавозчык какаіну аб непальскай турме: «Ёсць інтэрнэт, умовы добрыя»
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…