Гродзенскія гіравікі 28 снежня паўдзельнічалі ў пераднавагоднім гіравым марафоне 2020. Яны ўздымалі гіру па 2020 разоў. Рабілі гэта як індывідуальна, так і ў групах.
Ужо трэці раз гродзенцы ўдзельнічаюць у сусветным чэленджы гіравой супольнасці. У больш чым 30 краінах свету гіравікі традыцыйна праводзяць стары год і сустракаюць новы ўзняццем гіры. Колькасць штуршкоў або рыўкоў гіры роўная ліку надыходзячага года.