Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў сёння прызначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў, паведамляе БЕЛТА.

Намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віктар Пранюк стане намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

Лукашэнка абнавіў вертыкаль улады ў Гродне і вобласці

Першы намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Генадзь Шатуеў пяройдзе на вышэйшую пасаду ў Карэлічы, а намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын пераведзены кіраваць Ашмянскім райвыканкамам.

Лукашэнка абнавіў вертыкаль улады ў Гродне і вобласці