Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў сёння прызначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў, паведамляе БЕЛТА.
Намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віктар Пранюк стане намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
Першы намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Генадзь Шатуеў пяройдзе на вышэйшую пасаду ў Карэлічы, а намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын пераведзены кіраваць Ашмянскім райвыканкамам.