Навукоўцы напісалі падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці

Падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці для ВНУ распрацавалі вядучыя навукоўцы краіны, паведаміў БЕЛТА Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік рабочай групы па аптымізацыі зместу і структуры цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі пры Міністэрстве адукацыі.

«Працоўная група пры Міністэрстве адукацыі была створана больш за год таму. За гэты час па нашай ініцыятыве з’явілася каля дзесяці праграм па сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах. Гэтыя праграмы былі зацверджаны на ўзроўні вучэбна-метадычнага аб’яднання БДУ. Адна з іх прысвечана філасофіі, другая — навучальнаму курсу, які раней ніколі не чытаўся. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці - гэта наватарскі курс. Над яго стварэннем працавалі лепшыя гісторыкі і філосафы краіны. У кнізе мы раскрылі ўсю гісторыю станаўлення беларускай дзяржавы», — распавёў Ігар Марзалюк.

У канцы мінулага тыдня завяршылася напісанне падручніка пад распрацаваную аўтарскую праграму. На днях рукапіс быў адпраўлены ў Міністэрства адукацыі. Будучы падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці займае каля чатырохсот старонак, кніга будзе ярка ілюстравана. Наперадзе вялікая і карпатлівая праца па рэдагаванні, экспертызе і рэцэнзаванні выдання. Падручнік стане асновай новага курса па гісторыі беларускай дзяржаўнасці, які будзе выкладацца ва ўсіх ВНУ краіны.

Кніга складаецца з трох частак. Першая частка прысвечана гісторыі дзяржаўных утварэнняў. Аналізуецца працэс іх ўзнікнення і развіцця на тэрыторыі Беларусі і роля ў фарміраванні беларускай дзяржаўнасці, паказаны ўсе гістарычныя формы дзяржаўнасці: ад Полацкага і Тураўскага княстваў да БССР і сучаснай Беларусі. У другім раздзеле навучальнага дапаможніка распавядаецца пра станаўленне і развіццё інстытутаў улады. Аналізуюцца формы выканаўчай улады — ад чыноў княжацкай адміністрацыі да сучаснага Саўміна, а таксама інстытут кіраўніка дзяржавы — ад князёў да прэзідэнта. Падрабязна распісана гісторыя станаўлення судовай улады. Трэцяя частка змяшчае асновы беларусазнаўства. Яна прысвечана этнічнай і канфесійнай гісторыі краіны і сучаснай нацыянальнай палітыцы дзяржавы.

Па словах Ігара Марзалюка, з’яўленне такога дапаможніка — важны падарунак да надыходзячых святаў. Плануецца, што да пачатку новага навучальнага года кніга будзе выдадзеная і прэзентаваная.

Праца над прынцыпова новай праграмай праходзіла ў самыя кароткія тэрміны і заняла каля паўгода. Кіраўніком праекта стаў доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк. У склад аўтарскага калектыву новага падручніка ўвайшлі вучоныя Беларусі: дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Куляшова доктар гістарычных навук, прафесар Дзяніс Дук, прафесар кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук Сяргей Ходзін, дэкан гістарычнага факультэта БДУ прафесар Аляксандр Каханоўскі, дырэктар Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ доктар гістарычных навук, прафесар Пётр Брыгадзін, дацэнт кафедры гісторыі Расіі БДУ кандыдат гістарычных навук Сцяпан Цёмушаў і іншыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025