Адзін жыхар ў шматкватэрным доме пастаянна пакідаў ровар на агульнай пляцоўцы каля сваіх дзвярэй. Сусед з-за гэтага не мог бесперашкодна вывесці на шпацыр сваё дзіця з інваліднасцю. Неаднаразова пра гэта гаварыў, але гаспадары ігнаравалі, піша rgazeta.by.
— У адзін з дзён, трохі выпіўшы, мужчына вырашыў адпомсціць. Хацеў толькі папсаваць сядло. Падпаліў запальнічкай і пайшоў у краму. Але не ўлічыў, што там паралон і ён лёгка загарыцца. Так і адбылося. Акрамя таго, пачала плавіцца гума, — кажа Сяргей Базянкоў, намеснік начальніка аддзялення міліцыі.
Вярнуўшыся з крамы праз дзесяць хвілін, мужчына ўбачыў у пад’ездзе дым. Ён тут жа выцягнуў ровар на вуліцу і стаў тушыць. Да таго часу жыхары, пачуўшы пах гару, выклікалі выратавальнікаў. Да месца здарэння прыбылі міліцыянты і медыкі. У цяперашні час па дадзеным факце праводзіцца праверка, па выніках якой будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням скідзельчаніна.
Па Правілах карыстання жылымі памяшканнямі і правілам пажарнай бяспекі жыхарам шматкватэрных дамоў забараняецца загрувашчваць калідоры, лесвічныя маршы і пляцоўкі, праходы, запасныя выхады і іншыя дапаможныя памяшканні. За парушэнне гэтых правілаў жыхары могуць заплаціць штраф.