Гродзенскі заапарк стаў новым домам для індыйскага дзікабраза, сямейкі сурыкатаў і кацінага лямура. Жывёлы прыехалі з парку птушак «Вераб'і» ў Калужскай вобласці, распавядаюць у інстаграме гродзенскага заапарка.

Дзікабраз пасяліўся ў павільёне «Дробныя млекакормячыя», а лемур і сурыкаты — у павільёне «Малпы». Дзікабраз і сурыкаты ўжо знаходзяцца на аглядзе, а вось лямур будзе праходзіць працяглую адаптацыю да новых умоў. Для яго прыгатаваны велізарны вальер, да якога малому яшчэ трэба будзе звыкнуць.

Супрацоўнікі ў бліжэйшыя дні пачнуць паступова знаёміць яго з новым месцам рассялення. Усім навасёлам ўсяго па пяць-шэсць месяцаў. Сурыкаты і дзікабраз пакуль не атрымалі імёнаў, а вось лямур ўжо носіць імя Глобус.

www.instagram.com/p/B6SgFLLH-oA/