У былым памяшканні “Сіці-бара” на вуліцы Тэльмана ідзе рамонт. Новая ўстанова, якая адкрыецца вясной 2020 года, будзе працаваць з фокусам на веганскую ежу і напоі.
“У нас будзе веганская ўстанова рэстараннага тыпу, не фастфуд. Будзе яшчэ асобнае памяшканне пад танцпол, асобна ад кухні і бара, – распавядае ўладальнік установы Андрэй. – Мы хочам сабраць у Гродне людзей, якія не толькі правільна харчуюцца, але і сочаць за сваёй фізічнай формай. У нас будзе збалансаванае меню, каб чалавек мог атрымаць патрэбныя мікраэлементы і бялок. У веганаў асноўная праблема гэта атрыманне бялку. Я ведаю пра што кажу, я сам веган і сам займаюся спортам”.
Плануецца, што ва ўстанове будуць праходзіць і розныя культурныя мерапрыемствы.
Першы веганскі бар “Несцерка” адкрыўся ў Гродне ў 2016 годзе. Да канца 2019 года плануецца адкрыццё яшчэ адной падобнай установы на вуліцы Замкавай.


