Навіны

У Лідзе юнакі выйшлі на акцыю за незалежнасьць Беларусі

Жыхары Ліды (Горадзенская вобласьць) далучылася ў выходныя да акцый супраць інтэграцыі з Расеяй. Каля дзесяці маладых людзей мітынгавалі ў цэнтры гораду ўвечары 22 сьнежня, піша «Радыё С**бода».

Удзельнік акцыі Ільля Шаблінскі расказаў С**бодзе, што мітынг пачаўся каля помніка князю Гедзіміну, які нядаўна паставілі паблізу лідзкага замка. Маладыя людзі стаялі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі на плячах. Адзін зь іх трымаў плякат «Belarus is not Russia» («Беларусь не Расея»). Потым кампанія перайшла на плошчу Леніна, да галоўнай гарадзкой ялінкі.

Па словах Ільлі, многія людзі рэагавалі пазытыўна, падыходзілі зрабіць сумеснае фота, пыталіся пра сэнс акцыі. Іншыя хваляваліся, што беларусы ня здолеюць пражыць бяз танных расейскіх газу і нафты.

«Мы адказвалі, што ня хочам быць Расеяй, што нам неабыякавая нашая незалежнасьць… Тлумачылі на прыкладзе Ўкраіны, што там лепей за нас жывуць, нармальна і без Расеі», — кажа Ільля.

Ён адзіны паўналетні сярод усіх удзельнікаў акцыі. Яму 18 гадоў, працуе афіцыянтам. Астатнія — школьнікі і навучэнцы гімназіі, ім па 16−17.

«Нам яшчэ жыць у гэтай краіне. Трэба нешта рабіць. Калі ўсе будуць сядзець дома і маўчаць; як звычайна, абмяркоўваць дома на кухні, то нічога ня зьменіцца», — упэўнены Ільля.

Акцыя працягнулася дзьве гадзіны. Калі пад’ехала міліцыя, хлопцы сышлі. Нікога зь іх не затрымалі.

Акцыі за незалежнасьць Беларусі пачаліся 7−8 сьнежня ў Менску. Яны прайшлі таксама ў Горадні, Пінску, Воршы. Беларусы замежжа мітынгавалі ў Кракаве, Шчэціне, Львове, Празе, Нью-Ёрку, Таронта, Будапэшце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025