Фота: rastishka.by
Начны клуб «Галактыка» «замініравалі» паміж 00.00 і 00.30 21 снежня. Людзей эвакуіравалі.
Выратавальнікі працавалі вельмі аператыўна — людзі не паспелі нават забраць свае курткі. На размешчаным у адным з тэлеграм-каналаў відэа бачна, што натоўп людзей стаіць на вуліцы. Міліцыя просіць не здымаць. Стаяць машыны хуткай дапамогі, міліцыі, пажарнікаў. Каля 00.30 наведвальнікаў зноў запусцілі ў клуб. Падрабязнасці пакуль невядомыя.
У сувязі з «мінаваннем» перакрылі рух транспарту. Таксісты ноччу скардзіліся на перакрыты рух і раілі калегам шукаць аб’язныя маршруты.
Падобны выпадак быў тыдзень таму. Тады жанчыну не пусцілі ў клуб і яна «замініравала» «Базу».
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…