У Гродне раніцай 20 снежня затрымалі апазіцыйнага палітыка і грамадскага актывіста Вадзіма Саранчукова. Праз нейкі час затрымалі таксама Сяргея Верамеенка каля яго дома.

Абноўлена:

Паведамляюць, што каля дома Мікалая Салянік дзяжурыць мікрааўтобус. Затрыманы таксама Ежы Грыгенча, каля дома якога таксама дзяжурыла машына, і Уладзімір Арцыман.

Саранчукова затрымалі, калі палітык заводзіў малодшага сына ў садок, паведамляе harodniaspring.org. Затрыманне старшыні гродзенскай арганізацыі Партыі БНФ імаверна звязана з акцыяй, якая павінна адбыцца сёння ў Менску. Магчыма таксама, што Саранчукова затрымалі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі, якая адбылася ў Гародні 15 снежня.

Сяргея Верамеенку затрымалі людзі ў цывільным каля яго ўласнага дома. Яны паказалі пасведчанні следчых міліцыі і патлумачылі, што затрыманне звязана з яго удзелам у акцыі 15 снежня.