Ахова прыроды адказала на зварот гродзенца Максіма Гармаша, які ў лістападзе заўважыў у Грандзіцкім лесе ў Гродне сляды аматараў пакатушак на квадрацыклах і матацыклах.

Яшчэ ў лістападзе Максім Гармаш пачаў збіраць подпісы за забарону ў лесе матацыклаў і квадрацыклаў. Ён лічыць, што ўсе яго абурэнні абгрунтаваныя: на працягу апошніх двух гадоў тэхніка пагаршае веласіпедныя і пешаходныя маршруты ў прыроднай зоне, а таксама перашкаджае адпачывальнікам. Адміністратар арэнды квадрацыклаў Дзмітрый Малахвей кажа, што праблема надуманая.

Чытай таксама: Конфликт интересов в Грандичском лесу: гродненец собирает подписи за запрет мотоциклов и квадроциклов

Адказ прыродааховы на зварот гродзенца апублікаваў сайт petitions.by. Як высветлілася, лясному масіву не прысвоены статус асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі. Так што забараняць язду на тэхніцы там пакуль не плануюць.

Ахова прыроды не супраць пакатушак у Грандзіцкім лесе. А гродзенец хоча іх забараніць

Да гэтага Максім Гармаш атрымаў адказ з пракуратуры і ДАІ. А цяпер чакае адказ ад гарсавета.

«Атрымалі пакуль прамежкавыя адказы, дакладней адпіскі. Будзем абскарджваць. А галоўны адказ ад гарсавета яшчэ не атрыманы. Ёсць інфармацыя, што ў Грандзіцкім лесе расце чырванакніжныя расліна», — адзначыў гродзенец.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life