27-гадовага жыхара Ліды, на той момант намесніка дырэктара адной з устаноў горада, шантажавалі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», паведамляе lidanews.by са спасылкай на мясцовае РАУС.

Пагражаючы распаўсюджваннем яго інтымных фотаздымкаў, невядомыя вымагалі ў яго грошы. Атрымаўшы 1000 рублёў, шантажысты не спыніліся. Тады лідчанін звярнуўся ў міліцыю.