Скарбонка дзіцячага хоспісу 18 снежня папоўнілася на  11120 рублёў. Столькі ахвяраванняў сабралі ўдзельнікі дабрачыннага вечару ў Кронан Парк Атэлі. Цвіком прагмамы стаў дабрачынны аўцыён за права купіць карціну і даць ёй назву. Мастацкія палотны для аўкцыёна намалявалі разам гродзенскія мастакі, літоўскія і польскія дыпламаты і дзеці з Гродзенскага дзіцячага хоспіса падчас акцыі “Хвалі дабрыні”.

“Прыгожы фінал цудоўнай справы”

Так назвала вечарыну ў Кронане мастацтвазнаўца Наталля Паўленка, адна з арганізатарак пленэру. Па яе словах, акцыя стала падзеяй у культурным жыцці горада. Упершыню над стварэннем карцін працавалі разам каманды з мастакоў, дыпламатаў і дзяцей. “Карціны ствараліся “а-ля прыма”, значыць – адразу. З прафесіяналамі малявалі і тыя, хто раней не спрабаваў нічога падобнага рабіць.”


Імпрэсіянізм у Гродне. Як мастакі, дыпламаты і дзеці з хоспіса разам пісалі карціны


“Найперш, гэта працы  працы дзяцей, сумесная творчасць. Мастакі толькі  кіравалі працэсам,  трохі падказвалі”, – расказвае адзін з удзельнікаў пленэру, Аляксандр Сільвановіч. – Добра, што гэта акцыя скончваецца такім вынікам”.

Дзіцячы малюнак за 1000 долараў. У Гродне прайшоў дабрачынны аўкцыён на карысць дзіцячага хоспісу

На думку мастака Сяргея Грыневіча, дабрачынны аўкцыён – гэта не той выпадак, каб супернічаць паміж сабой у прафесіяналізме праз кошты прац. “Распродаж у гэтым выпадку – прыемны бонус для нас і для пакупнікоў. Справа ў самой акцыі, у магчымасці падтрымаць дзяцей з хоспіса”.

“Калі нейкая з прац прадаецца даражэй, мы толькі парадуемся, бо ўсе сабраныя грошы пойдуць на дапамогу дзецям”, – дадае Вацлаў Рамашка. – У гэтыя карціны столькі эмоцыяў і энергіі укладзена, што яны напэўна прынясуць пакупнікам вялікую радасць”.

Дзіцячы малюнак за 1000 долараў. У Гродне прайшоў дабрачынны аўкцыён на карысць дзіцячага хоспісу

У адрозненні ад калегаў, Вацлаў Спорскі прызнаўся, што вельмі хвалюецца. Для яго удзел у дабрачыннай акцыі такога кшталту – першы досвед. “Тэма хваляў, тэма вады  – гэта таксама і пра людзей. Чалавек на вялікую частку складаецца з вады, вада ажыўляе. Хочацца, каб нашыя “Хвалі дабрыні” таксама ажывілі ў Гродне справу дабрачыннасці”.

Дзіцячы малюнак за 1000 долараў. У Гродне прайшоў дабрачынны аўкцыён на карысць дзіцячага хоспісу

“Падзяліцца ўдачай, каб яна вярталася”

Ахвяраванні для дзіцячага хоспіса зрабілі ўсе ўдзельнікі вечарыны – уваход  быў платны. За квіткі заплацілі 3220 рублёў. Яшчэ 7900 рублёў сабраў аўкцыён па продажы карцін. Самым дарагім лотам стала сумесная праца Евы Карута з дзіцячага хоспіса, якая малявала разам з мастаком Андрэем Філіповічам і консулам з Польшчы Багданам Эмерле.

Дзіцячы малюнак за 1000 долараў. У Гродне прайшоў дабрачынны аўкцыён на карысць дзіцячага хоспісу

Працу набыў Васіль Яварчук, бізнесмен у сферы інфармацыйных тэхналогій, заплаціўшы за яе 2100 рублёў. Ён назваў карціну “Усё вяртаецца” і патлумачыў назву:

“Тое, што мы з вамі тут знаходзімся, азначае, што нам у жыцці шанцавала. Некаму з нас пашанцавала нарадзіцца ў добрай сям’і і ў дзяцінстве граць на піяніна ды займацца з рэпетытарамі, некаму пашанцавала мець добрую памяць. Нам усім шмат разоў шанцавала ў кар’еры, выпадала аказацца у патрэбны час у патрэбным месцы. Удача, на маю думку, любіць, каб ёй дзяліліся. Хачу параіць  –  калі карыстаецеся ўдачай, дапамагайце тым, каму зараз горш. Тады ўдача да вас вернецца,  як на гэтай карціне, дзе усё вяртаецца”.

Васіль Яварчук расказаў, што не першы раз удзельнічае ў дабрачынных праектах і раней таксама дапамагаў дзіцячым дамам, універсітэтам і школам. “Гэты аўкцыён для мяне – добрая нагода дапамагчы дзіцячаму хоспісу. Дабрачыннасць – шляхетная справа. Мне падаецца, што гэта не трэба рабіць інкогніта. Пра дабрачыннасць абавязкова трэба расказваць, паказваць іншым прыклад, што так можна і трэба рабіць”.

Дзіцячы малюнак за 1000 долараў. У Гродне прайшоў дабрачынны аўкцыён на карысць дзіцячага хоспісу

“Калі свет чакае цудаў, іх трэба рабіць”

Па словах Андрэя Ярашэвіча з Гродзенскага гарвыканкама, сімвалічна, што арганізатары прымеркавалі імпрэзу да перадкаляднай пары. “У гэты час сэрцы напаўняюцца цяплом і хочацца зрабіць штосці прыемнае сваім блізкім. Добра, што ў гэты час не забыліся і на тых, каму дапамога патрэбна ў тысячу разоў больш, бо яны не маюць тых магчымасцяў, што мы маем. Перад калядамі ўвесь свет чакае цудаў. Сёння ў Гродне таксама  атрымалася стварыць цуд і падзяліцца дабрынёй”.

Дзіцячы малюнак за 1000 долараў. У Гродне прайшоў дабрачынны аўкцыён на карысць дзіцячага хоспісу

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]