Яшчэ ў 2017-м беларусы ездзілі на шопінг у суседнія дзяржавы. Між тым у Мінску 21 снежня ў ГЗЦ ​​Galleria Minsk адкрыецца чарговы New Yorker. А хутка ён з’явіцца і ў гродзенскім Triniti, паведамляе realt.onliner.by.

У Беларусі брэнд New Yorker развівае інвестыцыйная група РАПА, якая плануе не толькі скарыць Мінск, але і ступіць у рэгіёны. Чацвёртая крама сеткі з’явіцца ўжо ў лютым 2020 года ў самым вялікім у краіне рэгіянальным ГЗЦ Triniti ў Гродне. Пад модныя калекцыі брэнда ў Triniti адвядуць амаль 1000 «квадратаў».

ГЗЦ Triniti ў Гродне будзе ўключаць 60 тыс. «квадратаў» для шопінгу. Каля 6000 арэндных плошчаў зойме зона рэстаранаў і фудкорт. Акрамя гэтага, у ГЗЦ размесціцца лядовая арэна, трэнажорная зала і сучасны пяцізальны кінатэатр сеткі Silver Screen.


Што будзе ў новым гандлёвым цэнтры Triniti