7000 цыгарэт перадавалі рыбакі-кантрабандысты ў надзіманай лодцы

На літоўска-беларускай мяжы кантрабандысты выдавалі сябе за рыбакоў і ў надзіманую лодку замест паветра надзьмулі цыгарэт. У чацвер 12 снежня побач з Браслаўскімі азёрамі на возеры Апіварда, па якім праходзіць літоўска-беларуская мяжа, літоўскія памежнікі назіралі такую ​​карціну. Аўтамабіль з прычэпам, на якой была лодка, пад’ехаў да возера з літоўскага берага. У гэтых месцах часта ловяць рыбу і гэта не забаронена, у тым ліку з выкарыстаннем лодак, паведамляе euroby.info.

У гэты час да берага прычаліла іншая лодка з «капітанам» на борце, які хутка пакінуў свой карабель, перасеў у новую прывезеную лодку і сплыў назад па вадзе ў бок Беларусі.

Такі абмен лодкамі зацікавіў літоўскіх памежнікаў і «рыбака», які застаўся на літоўскім беразе з новай прывезенай яму лодкай, было вырашана дагледзець. Унутры надзіманай лодкі, якая прыйшла з Беларусі, замест паветра былі цыгарэты беларускай вытворчасці ў колькасці 7 000 пачкаў Minsk Capital.

У дачыненні да затрыманага літоўца пачата расследаванне па факце незаконнага захоўвання падакцызных тавараў.

Дарэчы, беларускія памежнікі паведамілі, што ў гэты дзень на сваім беразе затрымалі беларуса, які прыплыў на надзіманай лодцы. Мужчына патлумачыў свае дзеянні тым, што ўбачыў рыбака на процілеглым беразе вадаёма і проста вырашыў падысці да яго для камунікацыі. У дачыненні да беларуса распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025