Прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі хоча змяніць архітэктуру цэнтра Варшавы: лепш выкарыстаць шырокія спраектаваныя ў 1950-х на савецкі лад праспекты, дадаўшы больш зеляніны, ходнікаў і роварных сцежак. “Над імі лунае савецкі і беларускі дух”, – цытуе Тшаскоўскага TVN.

Варшаву хочуць ачысціць ад савецкай спадчыны і “беларускага духу”
Вуліцы, якія будуць змяняць, складаюцца ва “Усмешку Варшавы”

Новая канцэпцыя зменаў называецца “Усмешка Варшавы”, бо вуліцы, якія яна закране, на мапе злучаюцца менавіта ў форме ўсмешкі. Гэта не наватарская прапанова – пра такія змены кажуць у Варшаве шмат гадоў, проста не рэалізуюць. Праўда, раней ніхто не казаў пра “беларускі дух” і неабходнасць яго прыбраць.

Напрыклад, ужо ў 2015 казалі пра тое, што варта скараціць колькасць палос на некаторых вялікіх праспектах: іх колькасць даходзіць да пяці ў адзін бок, а калі скараціць іх да трох, то вызваліцца месца пад шырэйшыя ходнікі, роварныя сцежкі і дадатковае азеляненне.

Варшаву хочуць ачысціць ад савецкай спадчыны і “беларускага духу”
Уверсе – алея Яна Паўла ІІ ў Варшаве сёння, унізе – прапанова звузіць палосы для аўто і пашырыць прастору для пешаходаў і раварыстаў. Гэта прапаноўвалі яшчэ ў 2015 годзе, але дагэтуль не рэалізавалі.
Варшаву хочуць ачысціць ад савецкай спадчыны і “беларускага духу”
Прэзідэнт Тшаскоўскі хочаць даць больш прасторы раварыстам і пешаходам
Варшаву хочуць ачысціць ад савецкай спадчыны і “беларускага духу”
Прэзідэнт Тшаскоўскі хочаць даць больш прасторы раварыстам і пешаходам

Раён Палаца Культуры і Навукі, вуліцы Маршалкоўскай, плошчы Канстытуцыі, раён МДМ і наваколлі, якія так хоча ачысціць ад савецкасці Тшаскоўскі, збудавалі ў 1949-55 гадах. Гэта была адна з галоўных сацыялістычных інвестыцый у пасляваеннай Варшаве. Падобная архітэктура з’явілася і ў пасляваенным усходнім Берліне. “Наша н**а” выказала меркаванне, што “беларускі дух” у выказванні прэзідэнта Варшавы звязаны з тым, што пасляваенны Мінск быў адбудаваны ў такім стылі, таму і архітэктура Варшавы 1950-х асацыюецца ў яго з Беларуссю.

Тшаскоўскі спадзяецца, што большасць змен атрымаецца зрабіць да канца яго тэрміну, то бок да 2023 года.