Парламент Літвы вырашыў знізіць прызыўны ўзрост. З 1 студзеня 2020 года гэта будзе 18−23 гады замест дзеючага цяпер 19−26 гадоў, паведамляе delfi.lt.
За гэтыя папраўкі да закона аб прызыве галасавалі 88 дэпутатаў, устрымаўся адзін. Ініцыятары прапановы сказалі, што прызыўнікам старэйшага ўзросту служба ў арміі наносіць непрапарцыйна вялікія страты (у іх бываюць сям'і, яны працуюць або жывуць за мяжой).
Як і да гэтага часу, добраахвотнікамі могуць стаць асобы 18−38 гадоў, як мужчыны, так і жанчыны. Прынятымі папраўкамі было вырашана зацвердзіць рэформу рэзерву ваеннага персаналу.