Вынеслі прысуд па справе аб раненні салдата тэрміновай службы на Гожскім палігоне

Інцыдэнт адбыўся 30 ліпеня на палігоне пры правядзенні заняткаў па агнявой падрыхтоўцы для студэнтаў аднаго з гродзенскіх ВНУ, якія праходзяць навучанне па праграме падрыхтоўкі афіцэраў запасу, паведамляе rgazeta.by.

— Выкладчык ваенных дысцыплін ВНУ, падпалкоўнік, праявіўшы нядбайнасць, аддаў студэнтам каманду «Агонь!», — паведаміў падрабязнасці намеснік пракурора Гродзенскага раёна Віктар Гарошка. — Не ўлічыў, што незадоўга да гэтага электрык-аператар, вайсковец тэрміновай службы, адправіўся на мішэні поле рамантаваць механізм пад’ёмніка мішэні. Пры гэтым салдат, як і трэба, далажыў яму пра сваё ўбыццё і падняў белы сцяг, які забараняе весці стральбу. Адзін са студэнтаў, які не ведаў пра знаходжанне салдата за мішэнню, выконваючы загад, вырабіў прыцэльны стрэл па мішэні з АК-74. Куля параніла вайскоўца ў галаву і левае плячо.

Пацярпеламу спатрэбілася доўгае лячэнне. Дарэчы, абвінавачваны добраахвотна кампенсаваў яму маральную шкоду.

Суд Гродзенскага раёна прысудзіў вінаватага да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з выкладаннем дысцыплін ваенна-прафесійнай падрыхтоўкі тэрмінам на чатыры гады. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны або апратэставаны ў судзе Гродзенскай вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025