30-гадовы працаўнік адной з будаўнічых арганізацый Гродна 24 мая праводзіў земляныя работы па пракладцы вадаправода. Калі працоўны знаходзіўся ў траншэі глыбінёй 2,5 метра з вертыкальнымі сценкамі без мацаванняў, адбылося абвальванне грунту, якім яго прыціснула, у выніку чаго мужчына атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр на месцы здарэння, паведамляе t.me/s/skgovby.
Па дадзеных следства, прараб неналежным чынам выконваў свае службовыя абавязкі, дапусціў шэраг парушэнняў патрабаванняў службовай інструкцыі, на месцы выканання работ адсутнічаў і не забяспечваў выкананне заканадаўства аб ахове працы.
Па выніках расследавання яму прад’яўлена абвінавачанне па ч.2 арт. 303 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Па гэтым артыкуле чалавек караецца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…