Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх ВНУ прызнаўся ў любові да прыроды і клопаце аб ахове навакольнага асяроддзя, перадае БЕЛТА. А яшчэ ўспомніў, як ён раіў высаджваць дрэвы ў Гродне.

Кіраўнік дзяржавы прыгадаў выпадак, калі наведваў Гродна, дзе старыя раёны патанаюць у зеляніне, а ў новых яе амаль няма. “Сорамна глядзець! Клетак панаставілі, і нідзе няма ні аднаго дрэва, ужо 7 гадоў мікрараёну. Я, вядома, вельмі раззлаваўся. Да восені яны ўсё высадзілі”, – расказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што калі прыйшоў да ўлады, убачыў варварскае стаўленне да прыроды, таму ў Беларусі была створана і працуе інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету. На асаблівым кантролі Прэзідэнт трымае пытанне выкарыстання зямель сельгаспрызначэння. “Мы павінны зберагчы тое, што нам дасталося ад нашых продкаў”, – падкрэсліў ён.


Ветэраны хочуць ссекчы дрэвы на вайсковых могілках. Жыхары Белуша супраць

Глядзі і плач! Які зялёны быў Гродна некалі (а зараз цалкам лысы)


Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: