У Беларусі ў рэгіёнах пачалі павышаць кошт праезду ў гарадскім і прыгарадным грамадскім транспарце. Першым рэгіёнам, у якім паднялі кошт праезду, стала Брэсцкая вобласць. Неўзабаве праезд падаражэе і ў Гродне.
Талончык на адну паездку на звычайных і хуткасных маршрутах у Брэсцкай вобласці падаражэе на 5 капеек — да 60 капеек, а на экспрэсных — да 70 капеек. змены прадугледжаныя рашэннем Брэсцкага аблвыканкама № 713 ад 3 снежня.
У Гродне ў гарадскім транспарце праезд падаражэе да 60 капеек у кіёсках і 65 у кіроўцы. Як інфармуе vgr.by, праязны на адзін від транспарта на месяц будзе каштаваць 27 рублёў, на паўмесяца — 14,40 рублёў, на дэкаду — 9,50 рублёў, на абодва віды транспарта на месяц — 36,03 рублёў, на паўмесяца — 18,98 рублёў і на дэкаду — 12,68 рублёў. Кошт праязнога на буднія дні будзе 21,60 і 11,52 рублёў (на месяц і паўмесяца толькі на аўтобус ці толькі на тралейбус), 28,81 і 15,20 рублёў (на месяц і паўмесяца на абодва віду транспарту).
Як піша t*t.by, гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных спалучэннях за адзін кіламетр праезду таксама вырастуць і складуць:
Як чакаецца, у бліжэйшы час павінна быць прынята рашэнне аб павышэнні кошту праезду ў гарадскім і прыгарадным транспарце і ў іншых рэгіёнах, а таксама ў Мінску.
У верасні транспартнікі накіравалі ў МАРГ свае прапановы па павышэнні кошту праезду ў гарадскім грамадскім транспарце і абгрунтаванні росту коштаў. У некаторых рэгіёнах прапаноўвалі падняць кошт талончыкаў адразу на 10 капеек.
У рэгіёнах рашэнне аб павышэнні кошту праезду на звычайных і хуткасных маршрутах у апошні раз прымалі ў лістападзе мінулага года.
У 2018 годзе беларусы кампенсавалі 70% выдаткаў на праезд у гарадскім аўтамабільным транспарце. Астатнюю суму кампенсуюць з дзяржбюджэту. Па абласцях узровень кампенсацыі беларусамі выдаткаў на перавозкі пасажыраў гарадскім аўтамабільным транспартам складаў 82,1%, а па Менску — 62,3%, — паведамілі ў МАРГ. Пры гэтым у Мінску ўзровень кампенсацыі беларусамі выдаткаў на перавозкі наземным гарадскім грамадскім транспартам (без уліку гарадскіх электрычак БЧ) склаў у мінулым годзе 55,8%, а ў метрапалітэне — 73,9%.
Улады плануюць да 2020 года ступень кампенсацыі насельніцтвам затрат гарадскім аўтамабільным транспартам падняць да ўзроўню не менш за 80%, у тым ліку ў абласцях — не менш за 90% і Мінску — не менш за 70%, а прыгарадным аўтамабільным транспартам — не менш за 65%.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…