Гродзенская міліцыя правяла праверку з нагоды знойдзеных каля Пункта часовага ўтрымання трупаў жывёл. Зоаабаронцам і грамадзянскім актывістам адказалі, што ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў арганізацыі адмоўлена.

Адказ з міліцыі апублікаваў на сваёй старонцы Анатоль Мышкевіч, стваральнік Грамадзянскай ініцыятывы «Гародня».

https://www.facebook.com/garodnia/posts/2 527 633 837 362 487?__xts__%5B0%5D=68.ARDFR7ZsGmkU5XK944SuTRDj19Gr3FKjgOImvBQcLRD5_e2TAWXus-WVd3UvJtrZwPO858sANIrIxeMOVUdSvxcaUw7uFErTY9GI39El242u5g78qIjavGxXSnItrzKxLlfQ3Z1gtzE_LDLgL1Ra8Wd4LeFxo0jeEQnsW-r4gby1SnxGQt_XkCBtgaegjCmylkjT0H5KWE6yq1Ficgjcr1FILaT96Qq_zsmFoHtmiABBeuVQnO7dqpRsEsRflDxrZRRZbwU32XltJ82buCYw7l7m2R78HGh3RREAbTcEDwc6O-U47eXNF6dylAEqeMtyhAdo40Hok0TFc2OLUErVC_kmwJc&__tn__=H-R

12 верасня гродзенскія валанцёры паведамілі, што каля Пункта часовага ўтрымання жывёл па вуліцы Дамброўскага былі знойдзены трупы катоў і сабак, некаторыя з іх былі з аброжкамі. Валанцёраў цікавіла пытанне — адкуль такая колькасць забітых жывёл каля сцен арганізацыі, якая займаецца адловам і знішчэннем жывёл? У пункце часовага ўтрымання ў той жа дзень распавялі, што трупы жывёл яны не маюць права выкідаць на вуліцу. Усе трупы яны вывозяць у спецыяльную яму для ўтылізацыі. У іх усё правяраецца.

Анатоль Мышкевіч застаўся незадаволены адказам міліцыі і напісаў заяву на азнаямленне з матэрыяламі справы. Цягам месяца яму павінны адказаць. Hrodna.life не ўдалося атрымаць дадатковую інфармацыю па гэтай справе.


Каардынатар ініцыятывы «Гародня»: «Людзі не давяраюць чыноўнікам. Я прапаную гэта выправіць»

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life