Гродзенскі актывіст Мікалай Салянік у сваім фэйсбуку падзяліўся ідэяй. Ён прапануе гродзенцам 15 снежня прыйсці прагуляцца на Стары мост і бліжэйшыя вуліцы, што вядуць да яго. Салянік лічыць, што там можна будзе сустрэць гараджан, якія заклапочаныя магчымай «паглыбленай інтэграцыяй» Беларусі і Расіі. На думку Саляніка, гродзенцы маглі б, сустрэўшы там аднадумцаў, абмеркаваць пагрозы незалежнасці Беларусі.
Мікалай Салянік выказаў меркаванне, што найлепшым часам, каб пашпацыраваць па мосце, будзе 15.00.