Тэма «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расіі актыўна абмяркоўваецца беларускім грамадствам прычым не толькі на форумах і ў сацыяльных сетках. І пакуль у Мінску два дні праходзілі акцыі пратэсту, чытачы Hrodna.life сталі заўважаць з’яўленне падазроных пастоў у сацыяльных сетках. Адкуль з’яўляюцца публікацыі, якія ўсхваляюць Расію і для чаго гэта робіцца?
Чытачы адправілі ў нашу рэдакцыю скрыншоты са старонкі адной з супольнасцяў у Вконтакте. У групе «Снять квартиру в Гродно» можна было ўбачыць пасты далёкія па тэматыцы ад арэнды нерухомасці.
Пры гэтым публікацыі выдаляліся, але з’яўляліся зноў. Мы звязаліся з адміністратарам суполкі і даведаліся, чаму ў супольнасці, дзе людзі размяшчаюць аб’явы аб здачы і арэндзе кватэр, з’яўляюцца відэаролікі патрыятычнага зместу, якія ўсхваляюць Расію.
Адміністратар сказаў, што такія пасты з’яўляліся ў супольнасці з-за таго, што паблік падлучаны да сэрвісу «bid fox», які аўтаматычна размяшчае рэкламу ў пабліках-партнёрах. На прарасійскія пасты пачалі скардзіцца падпісчыкі.
Малады чалавек запэўніў, што ўжо адключыў рэкламныя пасты і што такія публікацыі больш не будуць з’яўляцца ў яго групе.
Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі мяркуе, што адміністратар суполкі не схлусіў. «Адміністратар верагодна кажа праўду. Ёсць біржа рэкламы, да якой далучаная група». Пры гэтым эксперт адзначыў, што цяпер назіраецца павышэнне актыўнасці з боку расійскіх каментатараў і троляў пры каментаванні навін аб «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расіі.
Эксперт Андрэй Елісееў, кіраўнік маніторынгавай групы iSANS, адзначае, што колькасць прарасійскай і антыбеларускай прапаганды ў інтэрнэце маштабна павялічылася ў апошнія два гады. «Калі ў 2016 годзе было ўсяго некалькі даволі буйных сайтаў, якія рэгулярна ставілі пад сумнеў існаванне беларускага народа і мовы, дыскрэдытавалі беларускую культуру і гісторыю, то ў цяперашні час іх каля 40,
пры чым каля паловы прысвечаны выключна падзеям у Беларусі», — распавёў эксперт.
Елісееў адзначае, што апошнім часам гэтая з’ява ўсё больш ссоўваецца ў сацыяльныя сеткі.
«У дадзеным выпадку гаворка ідзе аб выкарыстанні тэхнічных сродкаў для прасоўвання расійскай патрыятычнай тэматыкі на беларускую аўдыторыю з мэтай падарваць нацыянальную ідэнтычнасць і маніпуляваць грамадскай думкай па пытанні „паглыбленай інтэграцыі“ з Расіяй», — лічыць эксперт.
Такі інструмент размяшчэння інфармацыі ў сацыяльнай сетцы Вконтакте гэта дзейсны спосаб абыйсці забарону на размяшчэнне палітычнай рэкламы, якую не прапусціць сама сацсетка. Жадаючым распаўсюдзіць такі кантэнт трэба альбо дамаўляцца з адміністратарамі супольнасцяў напрамую, альбо выкарыстоўваць падобныя сэрвісы.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…