Навіны

Над былым зняволеным усталявалі нагляд. Ён можа страціць працу і жытло

Станіслаў Цыбінскі адбыў 16 гадоў у месцах пазбаўлення волі. Ён выйшаў на волю ў 2017 годзе і змог знайсці працу і жыллё. А цяпер дапамагае іншым зняволеным сацыялізаваныя. 6 снежня суд устанавіў над Станіславам прэвентыўны нагляд. Цяпер ён можа страціць працу, жыллё і магчымасць займацца актывізмам.

Першы суд быў яшчэ ў жніўні 2019 года. Тады Станіславу ўдалося выйграць справу. Але РАУС абскардзіў рашэнне, і справу аб усталяванні нагляду разгледзелі яшчэ раз 2 і 6 снежня.

Разглядаў справу суддзя Бубенчык. 2 снежня разгледзелі асабістую справу Станіслава Цыбінскага, 6 снежня вынеслі рашэнне ўсталяваць нагляд на мінімальны тэрмін — 6 месяцаў.

Чаму справа дайшла да суду?

Як кажа прадстаўнік РАУС, Станіслаў за апошнія два гады прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулах, санкцыі якіх прадугледжваюць арышт. У такім выпадку яны заўсёды накіроўваюць справу ў суд. Па месцы жыхарства Станіслаў стаў адносіцца да Ленінскага РАУС пару месяцаў таму. Так што інспектар не можа даць яму характарыстыку, таму што «мала ведае».

Пракурор падтрымаў прадстаўніка РАУС, «тым больш, што тэрмін мінімальны — шэсць месяцаў».


Как Стас из Гродно спасает людей, выходящих из тюрьмы

У Гродне маліліся аб загінуўшых у Курапатах і зняволеных-самагубцах


Станіслаў кажа, што яго скампраметавалі. Гаворка ідзе пра тры правапарушэнні - дробныя хуліганствы. Два з іх Станіслаў абскардзіў і справы спынілі. Але суд таксама ўлічваў цяжар артыкула і наяўнасць нагляду першыя паўгода пасля вызвалення. На працы яго характарызуюць пазітыўна — Станіслаў атрымаў 183 станоўчыя водгукі. У інтэрнаце з жыхарамі канфліктаў няма.

У сваю чаргу Станіслаў скардзіўся на дзеянні РАУС і па чатырох праверках яго довады пацвердзіліся. Гаворка ідзе пра неналежнае афармленне дакументаў, распаўсюд асабістай інфармацыі Станіслава, непрадастаўленне жылля і магчымасць працаўладкавання. А таксама грубае стаўленне, калі інспектара не толькі пакаралі матэрыяльна, але могуць не падоўжыць з ім кантракт.

З-за нагляду можа страціць працу і жыллё

Станіславу ўжо прыйшлося памяняць інтэрнат, таму што кіраўніцтву першага не падабаліся частыя візіты прадстаўнікоў РАУС, якія раскрывалі асабістую інфармацыю пра Станіслава. А на яго працы работнікі РАУС казалі: «А вы задумайцеся, ці варта трымаць такога чалавека на працы?».

Цяпер Станіслаў павінен два разы на тыдзень адзначацца ў РАУС, а да яго на працу ці дадому ў любы момант можа прыехаць інспектар. Прэвентыўны нагляд прадугледжвае, што чалавек не зможа выйсці з дому з 20.00 да 06.00 і пакідаць межы горада. Станіслаў працуе афіцыянтам у буднія дні - да 00.00, у выхадныя — да 04.00. Атрымліваецца, працуючы, ён парушае рэжым нагляду. Жыллё яму далі ад працы, так што, страціўшы працу, Станіслаў страціць і жыллё.

Акрамя таго, у яго ёсць грамадзянская жонка і двое дзяцей 8 і 5 гадоў, якія жывуць у Шчучыне. Цяпер Станіславу кожны раз прыйдзецца браць дазвол, каб да іх паехаць. І, нарэшце, ён не зможа займацца актывісцкай дзейнасцю. Пачынаючы з таго, што не зможа прадстаўляць сваю арганізацыю на сустрэчах у іншых гарадах, і сканчаючы тым, што ён не сустрэне былых зняволеных, якія прыязджаюць на цягніках позна вечарам ці рана раніцай.

Станіслаў тлумачыць, што паводле закону ў РАУС могуць кантраляваць былых зняволеных яшчэ пяць гадоў пасля апошняга прэвентыўнага нагляду.

Ён будзе абскарджваць рашэнне суда.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Па паўкіло бульбы і хлеба. Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ІЧУ

Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…

22 студзеня 2025

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025