7 снежня пасля невялікага перапынку “Нёман” і “Юнацтва” зноў сустрэліся ў Гродне. Як і ў папярэднім матчы перамога засталася за чырвона-чорнымі.
Супернікі на лёдзе гродзенскай арэны паказалі роўны хакей з вялікай колькасцю барацьбы. Менавіта таму і мала зрабілі кідкоў: гледачы за ўсю гульню ўбачылі толькі адну закінутую шайбу. Гол Рамана Маліноўскага ў канцоўцы другога перыяда дазволіў “Нёману” зарабіць тры ачкі і сысці на паўзу лідэрамі чэмпіянату.
“Нёман” – “Юнацтва” 1:0 (0:0, 1:0, 0:0)
галы:
39:50 1:0 – Маліноўскі (Рэмезаў, Е. Сцяпанаў, – бол.)
Варта адзначыць, гродзенцы ў гэтым сезоне выйгралі ў чэмпіёна ўжо трэці раз запар.








