Цягнік ДП3 на станцыі "Мінск Пасажырскі". Фота: Ігар Шуляк, trainpix.org
Беларуская чыгунка ўводзіць новы графік руху цягнікоў, перадае БЕЛТА.
З 8 снежня пачнуць хадзіць цягнікі № 26/25 Гродна—Мінск—Масква і № 250/249 Гродна—Санкт-Пецярбург—Гродна. Апошні — з перыядычнасцю раз у чатыры дні. У міжнародных зносінах таксама арганізуюць штодзённае курсіраванне цягнікоў з Гомеля ў Навазыбкаў раніцай і ўвечары.
З’явяцца тры пары цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія будуць хадзіць па маршруце Мінск—Віцебск. Цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа Мінск—Баранавічы падоўжаць да станцыі Брэст-Цэнтральны і перавядуць у катэгорыю міжрэгіянальных.
Цягнікі № 650 Брэст—Магілёў, № 96 Брэст—Масква, № 308 Баранавічы—Саратаў, № 318 Баранавічы—Караганды, № 627 Мінск—Гродна і № 658/657 Брэст—Мінск стануць спыняцца на станцыі Гарадзея. А № 150 Мінск—Мінеральныя Воды, № 302 Мінск—Адлер і № 390 Мінск—Анапа — на станцыі Чырвоны Бераг.
Дадаткова пачнуць хадзіць цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа па маршрутах Магілёў—Жлобін, Рагачоў—Гомель, Рэчыца—Гомель, Гомель—Добруш.
Цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа № 7032 Гудагай—Маладзечна—Мінск, які адпраўляецца ў 5:53, будзе спыняцца на ўсіх станцыях на ўчастку Гудагай—Маладзечна.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…