У Гродне пражывае 16 чалавек, якім споўнілася 100 гадоў. Адна з бабуль-рэкардсменак адзначыла 110-ы дзень нараджэння, паведамляе grodnoplustv.by.
— Найстарэйшай жыхарцы нашага горада Гродна Міхайлаўскай Марыі Чаславаўна споўнілася 110 гадоў. Таксама сярод нашых грамадзян сталага веку, якія дасягнулі стогадовы рубеж, трое мужчын. Прыемна, што гэта ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія прымаюць актыўны ўдзел у нашых гарадскіх мерапрыемствах, — кажа Наталля Шэмет, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама.
Як прызнаюцца самі гродзенскія доўгажыхары, галоўны сакрэт даўгалецця — пачуццё гумару і актыўны лад жыцця.
— І уліковыя карткі заведзены, і аказваюцца ўсе віды неабходнай сацыяльнай дапамогі, і надбаўкі да пенсій. Актыўна прымаюць ў гэтым удзел нашы ветэранскія арганізацыі, віншуюць з такім цудоўным святам усе зацікаўленыя службы нашага горада Гродна, — кажа Наталля Шэмет.