Фатограф Сяргей Марозаў 4 снежня выклаў на сваім канале на YouTube 23 роліка, у якіх паказвае асноўныя славутасці Гродна з вышыні птушынага палёту. Такім чынам гродненец расказвае турыстам пра значныя аб’екты горада. Для гэтага ён дадаў англійскія субтытры.

Стварэнне праекта What to see in Grodno? (Што паглядзець у Гродне?) у фатографа заняло тры месяцы.