У Гродне распачаў працу 21-ы набор Школы Сучаснай Журналістыкі (раней Школа Маладога Журналіста). Больш за два дзясяткі гродзенцаў цягам пяці месяцаў будуць навучацца асновам журналістыкі. Іх выкладчыкамі будуць выпускнікі школы — паспяховыя прафесіяналы з вядучых медыя Беларусі, Польшчы і Літвы.
Падчас курса гродзенцаў навучаць рабіць артыкулы, рэпартажы, стрым-трансляцыі і весці свае блогі. Найлепшыя матэрыялы навучэнцаў будуць публікавацца на сайце Hrodna.life і іншых гарадскіх рэсурсах.
Усяго за 21 выпуск школы журналістыкі прайшло больш за 400 чалавек. Выпускнікі школы сёння працуюць у вядучых медыя Беларусі і блізкага замежжа. Арганізатарам Школы выступае Студыя карысных кампетэнцый.