Адразу некалькі чалавек з Гродна звярнуліся да памочніка прэзідэнта, інспектара па Гродзенскай вобласці Івана Лаўрыновіча. Іх двары і дамы паблізу берага Гараднічанкі пастаянна затапляе.
Сярод жыхароў большасць — пенсіянеры. Іх жыллё, як адзначыў Іван Лаўрыновіч, сапраўды знаходзіцца ў небяспечным месцы, і ўмацаванне берага або падмуркаў дамоў могуць даць толькі часовы вынік. Іван Лаўрыновіч лічыць, што адзінае рашэнне праблемы — перасяленне, якое гарадскія ўлады на сённяшні дзень ужо гатовыя забяспечыць, піша grodnonews.by.
Таксама рэчышча ракі Гараднічанкі плануюць добраўпарадкаваць — у будучыні тут павінна з’явіцца зялёная зона, піша t*t.by. Пра гэта жыхарам паведамлялі мясцовыя ўлады ў адказах на іх просьбы пабудаваць новы мост праз рэчку: «У сувязі з выкананнем у 2020 годзе праекта добраўпарадкавання тэрыторыі ўздоўж рэчышча ракі Гараднічанкі ад вуліцы Віленскай да ўпадзення ў раку Нёман і запланаваных будаўніча-мантажных працах па дадзеным аб’екце будаўніцтва моста да дома № 17 па вуліцы Рабочай у цяперашні час лічым немэтазгодным». Працы тут запланаваныя на другі і трэці кварталы.
Яшчэ ў 2006 годзе ў плане рэгенерацыі забудовы гістарычнага цэнтра Гродна, які распрацавалі спецыялісты «БелНДДгорадабудаўніцтва», берагі Гараднічанкі адзначаны як зялёная зона — без жылых забудоў.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…