У Гродне ў наступным годзе з’явіцца другі крыты тэнісны корт

У наступным годзе ў Гродне пабудуюць другі крыты тэнісны корт — пра гэта старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў паведаміў сёння бацькам дзяцей-тэнісістаў, якія прыйшлі да яго на прыём. Па іх словах, у непагадзь адзіная ў абласным цэнтры прыдатная зала экстрэмальна перапоўнена. Мяркуючы па раскладзе заняткаў, адначасова ў ім вымушаныя займацца 3 трэнера і 20 дзяцей, піша sb.by.

— У гэтым годзе з-за недахопу крытых тэнісных кортаў дзеці трэніраваліся на вуліцы нават у кастрычніку, — падзялілася праблемай Вольга Маркевіч. — Гэтае пытанне настолькі актуальнае, што калі мы абвясцілі аб стварэнні ліста з просьбай аб будаўніцтве, за два дні пад ім было сабрана 233 подпісы.

Уладзімір Краўцоў праінфармаваў, што з Беларускай тэніснай федэрацыяй ужо дасягнута дамоўленасць аб усталяванні паветраапорнага корпуса для крытых тэнісных кортаў на вуліцы Горкага, непадалёк ад гродзенскага аквапарку. Вылучэнне пляцоўкі, фінансаванне праектных работ і правядзенне камунікацый бярэ на сябе дзяржава, у той час як сама канструкцыя будзе перададзена гораду бязвыплатна. Цяпер фармуецца бюджэт на наступны год, у якім будуць улічаныя выдаткі і на гэты аб’ект. Плануецца, што ў 2020-м ён будзе ўведзены ў эксплуатацыю.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама падкрэсліў:

— У рэгіёне вялікая ўвага надаецца спорту. З яго ўсё пачынаецца: здароўе, правільныя каштоўнасці. Таму цяпер у Астраўцы і Навагрудку будуюць вялікія спартыўныя комплексы, у Ваўкавыску — стадыён, у Смаргоні завяршаецца ўзвядзенне спартыўнага басейна, а ў Мастах у гэтым годзе здадзены ў эксплуатацыю вялікі цэнтр водных відаў спорту.

Апошнія запісы

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025