У Гродне на 40-гадовую жыхарку абласнога цэнтра упала часовая будаўнічая абгароджа. Гэта адбылося 29 лістапада каля 19.00 на вуліцы Горкага. Жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, яна ўсё яшчэ ў шпіталі ў цяжкім стане. Следства падазрае віну прараба, распачата крымінальная справа.Прааналізаваўшы сабраныя першасныя матэрыялы, следства прыйшло да высновы аб тым, што прараб арганізацыі пры выкананні будаўнічых працаў паблізу дома № 69 па вул. Горкага ў Гродне не паклапаціўся пра іх бяспеку правядзення, у выніку чаго і зваліўся будаўнічы плот.
Следчымі агледжана месца здарэння, канфіскаваныя розныя прадметы і аб’екты, плануецца прызначэнне судова-медыцынскай, будаўнічай, крыміналістычных экспертыз. Апытаныя супрацоўнікі арганізацыі, якая займаецца устаноўкай часовай будаўнічай агароджы, канфіскавана дакументацыя па гэтым пытанні. Таксама апытаныя жыхары суседніх дамоў, работнікі крамы, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці з месцам здарэння.
Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 37-гадовага прараба будаўнічай арганізацыі распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 303 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Следства працягваецца.