У Гродне мужчына скраў таксу з-пад гандлёвага цэнтра, але сабака змог уцячы ад выкрадальніка і самастойна вярнуўся дадому. Міліцыя жа высветліла, хто яго скраў.
Каля гадзіны дня ў «чорную пятніцу» 69-гадовая гарадзенка прыйшла ў гандлёвы цэнтр на Дубко па пакупкі. Прывязала таксу ля ўваходу ў будынак, а калі праз паўгадзіны выйшла, то ўбачыла, што гадаванец знік.
Гаспадыня адразу паведаміла пра знікненне ў міліцыю. Як выявілася, яго забраў мінак 1970 года нараджэння. Праваахоўнікі па камерах відэаназірання ўсталявалі, што ён выйшаў з тэрыторыі адной з будаўнічых арганізацый, якая знаходзіцца каля гандлёвага цэнтра, падышоў да лаўкі, дзе была прывязаная такса. Каля 15 хвілін сядзеў побач, гладзіў яе, а потым забраў.
Мужчына растлумачыў, што быў нецвярозым і вельмі любіць сабак яшчэ з маладосці, калі служыў на караблі. Яму здалося, што такса замёрзла, хоць тая была ў камбінезоне. У выніку ён адвёў выкрадзенага гадаванца да сябе ў бытоўку, дзе адпусціў са шворкі, а сам працягнуў піць спіртное.
Супрацоўнікі міліцыі да таго часу высветлілі, хто скраў сабаку, але такса паспела ўратавацца самастойна. У нейкі момант мужчына забыўся зачыніць дзверы, і яна ўцякла. Сабака ведаў раён добра, бо гаспадыня пастаянна выгульвае яго там. Такса вярнулася дадому, а супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС знайшлі ў бытоўцы ў падазраванага камбінезон і аброжак.
Выкрадальніку пагражае крымінальная адказнасць па артыкуле «Крадзеж».
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…