Напярэдадні сусветнага дня барацьбы са СНІДам, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 снежня, супрацоўнікі ГАКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія» зладзілі акцыю «Спынім СНІД разам». Яе мэта — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы ВІЧ/СНІД, а таксама ліквідаваць дыскрымінацыю да ВІЧ-станоўчых людзей.

Для прыцягнення ўвагі медработнікі цэнтра сталі ў жывую чырвоную стужку, якая сімвалізуе супрацьдзеянне ВІЧ-інфекцыі, талерантнасць і падтрымку ВІЧ-пазітыўных людзей.

Таксама ў рамках гэтай акцыі на працягу двух мінулых тыдняў у гродзенскіх навучальных установах праходзілі лекцыі на тэмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і талерантнасці да ВІЧ-станоўчых людзей. Падлеткі знаёміліся з гісторыяй хваробы, эпідэміялагічнай сітуацыяй у Беларусі, мерамі прафілактыкі і абароны. Асноўны акцэнт быў зроблены на прафілактыку перадачы палавым шляхам, так як у апошнія гады 60−80% выпадкаў перадачы прыпадае на гэты шлях.

Маладыя людзі паўдзельнічалі ў стварэнні сацыяльнага роліка, дзе заклікалі людзей клапаціцца пра сваё здароўе і не адносіцца з пагардай да людзей, якія трапілі ў гэтую бяду.

Цэнтр «Псіхіятрыя-наркалогія» актыўна падтрымлівае палітыку Аб’яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДу (ЮНЭЙДС) і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якія вызначаюць задачы па супрацьдзеянні распаўсюджванню ВІЧ. На базе Цэнтра працуюць кабінет замяшчальнай тэрапіі і кабінет прафілактыкі ВІЧ для спажыўцоў інфекцыйных наркотыкаў (праграма абмену/выдачы шпрыцаў/іголак, выдачы сродкаў індывідуальнай абароны). Гэтыя праграмы дазваляюць знізіць рызыку інфіцыравання ВІЧ, віруснымі гепатытам В і С.