Ўрад выбраў 26 горадабудаўнічых праектаў, якія распрацуюць у 2020 годзе, паведамляе БЕЛТА. Сярод іх — Гродна і Аўгустоўскі канал.
У наступным годзе плануецца падрыхтаваць планы цэнтраў Пінска, Полацка, Мазыра і Гродна з праектам аднаўлення гістарычнай забудовы. Акрамя таго, будуць распрацаваны дэталёвыя планы курорта рэспубліканскага значэння «Наваельня», зон адпачынку «Вілейка» і «Чыгірынка», участкаў «Сонічы» і «Цыбуліна-Бержеваты» турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал».
Тады ж з’явяцца схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі некаторых раёнаў краіны. У Гродзенскай вобласці, напрыклад, займуцца Дзятлаўскім раёнам.
Гэта рашэнне замацавала пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2019 года № 816.