Гродзенскае прадпрыемства «Радыёхваля» выставіла на таргі 7-павярховы адміністрацыйны будынак плошчай больш за 4 тысячы квадратных метраў. Аўкцыён прызначаны на 24 снежня, інфармуюць ў Гродзенскім гарвыканкаме.
Будынак знаходзіцца на вуліцы Горкага, 89. Да яго прымыкае галоўны вышынны корпус завода, які не прадаецца, а таксама актавая зала і іншыя памяшканні, якія цяпер здадзены ў арэнду. Адной з умоваў таргоў з’яўляецца захаванне эвакуацыйных выхадаў на чацвёртым і другім паверхах з боку зборачнага корпуса завода.
Пачатковы кошт пабудовы разам з ПДВ складае 2 968 136,57 рублёў - амаль 3 мільёны. Акрамя сямі паверхаў офісаў, новы ўладальнік атрымае аўтастаянку і плот з металічнай брамай.
Аўкцыён адбудзецца пры наяўнасці прынамсі аднаго заяўніка.