Апэляцыю разгледзяць у Вярхоўным судзе. Родныя ахвяр скаргі на прысуд не падавалі. Разгляд скаргі бацькоў Вадзіма М., асуджанага за двайное забойства ў стаўпецкай школе № 2 на 13 гадоў пазбаўленьня волі, адбудзецца 20 сьнежня ў Вярхоўным судзе. Пра гэта С**бодзе >паведамілі ў ведамстве.
Паседжаньне пройдзе ў закрытым рэжыме, прысутнічаць на ім змогуць толькі родныя асуджанага і пацярпелыя. Як расказала С**бодзе сястра загінуўшай настаўніцы Марыі Пархімовіч, яна зьбіраецца прыехаць у суд разам з сынам сястры.
Суд па справе аб двайным забойстве ў стаўпецкай школе праходзіў у Стоўпцах з 19 жніўня па 11 верасьня ў закрытым рэжыме. Усе ўдзельнікі працэсу далі падпіску аб неразгалошваньні матэрыялаў справы. Яны ня маюць права расказваць пра тое, што адбывалася ў судовай залі падчас працэсу.
Разгляд справы правялі закрыта (паводле ч. 2 арт. 23 УПК), бо на момант злачынстваў, у якіх яго абвінавачваюць, М. не дасягнуў 16-гадовага ўзросту. У матэрыялах справы былі зьвесткі пра стан ягонага здароўя, якія складаюць мэдычную таямніцу (арт. 46 закону «Аб ахове здароўя»).
Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае
- Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
- 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
- Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.