Як паведаміў галоўны ўрач Гродзенскага абласнога цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» Максім Варанко, учора ўвечары мужчына звярнуўся ў прыёмны пакой бальніцы, піша grodnonews.by.

— Стан пацыента пагрозы жыцці не ўяўляў. Яму было прапанавана прайсці паўторны агляд раніцай наступнага дня для вырашэння пытання аб далейшым лячэнні, — распавёў галоўны ўрач Гродзенскага абласнога цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» Максім Варанко.

Раніцай цела мужчыны знайшоў адзін з кіроўцаў, якія прыбылі ў медустанову на перадрэйсавы медагляд.

— Пры паступленні да нас напярэдадні ніякіх пашкоджанняў у яго на целе не было, — паведаміў Максім Варанко.

Абставіны здарэння высвятляюць праваахоўнікі.