Пытанне, якое мучыць беларусаў ужо другі месяц, да гэтага часу не закрыта. У кастрычніку неабыякавыя стварылі пэтыцыю: патрабавалі выхадныя 31 снежня і 2 студзеня. Без пераносаў. Тры тыдні таму прэм’ер-міністр Сяргей Румас абяцаў вывучыць пытанне. Onliner спытаў у прэс-службе Саўміна, як прасоўваецца вывучэнне.

— Я да гэтага часу не разумею, чаму 31 снежня просяць выхадны, мне трэба лепш паглыбіцца, — заўважыў у пачатку лістапада Румас. — Пра 2-е я больш разумею: аднаго дня мала. А вось пра 31-е чаму?

— Паехаць у госці, прыгатавацца, — патлумачылі журналісты.

— Добра, я абяцаю, што я вывучу гэтае пытанне, — адзначыў прэм’ер-міністр. — Я пагляджу гэтую петыцыю. Урад выходзіў з ініцыятывай, каб зрабіць выхадны 2 студзеня, а пра 31-е ніхто не казаў. Я і не думаў, што гэта такая вялікая праблема.

Сёння ў прэс-службе Савета міністраў Onliner удакладніў, ці ёсць рашэнне ад прэм’ер-міністра.

— Пакуль ніякай інфармацыі няма, — адказалі на тым канцы провада.

Нагадаем, у кастрычніку на сайце petitions.by з’явіўся перадкалядны зварот да Саўміна і Мінпрацы. Беларусы хочуць адпачываць тры дні запар — з 31 снежня па 2 студзеня. І не адпрацоўваць за гэта па суботах. На дадзены момант зварот падпісалі амаль 16 тысяч чалавек.