Напярэдадні Калядаў і Новага года ў Гродзенскай вобласці правядуць каля 50 святочных навагодніх кірмашоў. Першыя адкрыюцца 7 снежня.
Кірмашы будуць працаваць ва ўсіх раёнах вобласці. Самы вялікі ў Гродне па традыцыі разгорнецца на плошчы Леніна: тут можна будзе выпіць сагравальныя напоі, пад’есці, купіць сувеніры, плануюцца і забаўляльныя мерапрыемствы, піша belta.by.
«Першыя кірмашы адкрыюцца ўжо 7 снежня. У гэты дзень у рэгіёне адбудзецца цырымонія запальвання агнёў на елках. Рэжым працы ў кірмашоў розны. Некаторыя адкрыюць у святочныя і выхадныя дні, у Гродне навагодні кірмаш будзе працаваць з 7 снежня па 15 студзеня», — распавялі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама.
Ужо пачаўся сезон святочнай гандлю ў крамах вобласці: павялічылася колькасць тавараў навагодняй тэматыкі, плануюцца распродажы і акцыі. У гандлёвыя арганізацыі ўжо завезлі каля 50 тыс. салодкіх навагодніх падарункаў - траціна з іх сфарміравана гандлёвымі сеткамі самастойна. Бліжэй да Новага года будуць павялічаны пастаўкі мандарынаў.
hrodna.life/2019/11/25/novyi-god-u-hrodna/
У рэгіёне адкрыюць каля 160 ёлачных базараў. Амаль два дзясяткі з іх будуць працаваць у абласным цэнтры. Актыўны продаж ёлак у некаторых раёнах пачнецца ўжо 18 снежня, хоць большасць ёлачных кірмашоў адкрыецца 20 снежня.