Пасля двух запар паразаў у чэмпіянаце «Нёман» рэабілітаваўся перад сваімі заўзятарамі. У Гродне 25 лістапада падапечныя Сяргея Пушкова паказалі годны хакей і ўпэўнена абыгралі мінскае «Юнацтва» — 4:2.

Гродзенцы добра пачалі і ўжо на 1-й хвіліне Елісеенка вывеў гаспадароў наперад. У сярэдзіне перыяду, дзякуючы большасці, чырвона-чорныя падвоілі перавагу. Рэмезаў закінуў пасля перадачы Кіслова.

У другой дваццаціхвілінцы «Нёман» рэалізаваў чарговую большасць. На 38-й хвіліне вызначыўся Кіслы. За дзве хвіліны да другога перапынку госці здолелі размачыць лік. Закінуў Нагачоў.

У заключным перыядзе супернікі абмяняліся закінутымі шайбамі. У «Нёмана» вызначыўся фін Хіетунен, у «Юнацтва» Лапачук.

«Нёман» — «Юнацтва» 4:2 (2:0, 1:1, 1:1)

галы:

01:02 1:0 — Елісеенка (Грышанаў, Туркін)

11:27 2:0 — Рэмезаў (Маліноўскі, Кіслы, — бол.)

33:58 3:0 — Кіслы (Маліноўскі, Ляўша, — бол.)

38:11 3: 1 — Нагачоў (Дрозд)

47:04 4: 1 — Хіетанен (Сусла, А. Маляўка)

48:02 4: 2 — Лапачук (А. Сцяпанаў, Дрозд, — бол.)

Першы этап чэмпіянату «Нёман» сканчае ў лідэрах чэмпіянату. «Юнацтва» зараз саступае гродзенцам пяць балаў у турнірнай табліцы.
"Нёман" абыграў "Юнацтва" і ўмацаваўся на вяршыні табліцы