Усе ўпрыгожванні і ілюмінацыя ў Гродне з’явяцца да 7 снежня. Калі пачнуць працаваць елачныя базары і як Гродна ўпрыгожаць да Новага года, распавядае grodnoplustv.by.
У Мінску ўжо з’явіліся елкі, а ў Гродне яшчэ толькі плануюць. Ёлку паставяць на плошчы Леніна і плошчы Савецкай і яшчэ ў дзесяці месцах горада. Для гэтых мэтаў плануецца закупіць каля 900 елак. Галоўная ёлка будзе складацца з 300 елачак. На яе павесяць 172 цацкі і святлодынамічныя гірлянды. Пры ўпрыгожванні горада будзе выкарыстана каля 50 тысяч лямпачак, каля 90 святлодынамічны фігур. Асаблівую ўвагу нададуць упрыгожванням на ўездзе і на кальцавых развязках.
Набыць ёлкі можна будзе на ёлачных базарах. Яны пачнуць працаваць з 21 снежня. Усяго будзе працаваць 19 кропак продажу. Дзесяць адносяцца да Гродзенскага лясгасу, пяць — да Скідзельскага, і па два ў Ваўкавыскім і Шчучынскім лясгасе.
Кошт будзе залежаць ад вышыні. За елку да 1 метра трэба будзе заплаціць 11 рублёў, ад 1 метра да 2 — 14 рублёў, ад 2−3 метраў - 22 рублі. У мінулым годзе Гродзенскім лясгасам было прададзена каля 10 тысяч елак. З іх 6 тысяч былі прададзеныя на кропках Гродна, гэта значыць для насельніцтва. Можна самому высечы лясную елку ці хвою. Для гэтага трэба звярнуцца ў лясгас па дазвол. У мінулым годзе не было складзена ніводнага пратакола за самавольную высечкі елак. У розных групах лясоў штраф складае ад 5 да 50 базавых велічынь.