Сайт harodniaspring.org апублікаваў фотаздымак улёткі МУС, якія распаўсюджвалі ў гродзенскіх пад’ездах. МУС прапануе сфатаграфаваць суседа, які курыць, і атрымаць за гэта ўзнагароду — адну базавую.

На ўлётцы напісана, што гэта звязана з Дэкрэтам № 2 ад 24 студзеня 2019 года. Штраф за курэнне ў пад’ездзе і ліфце склаў 102 рублі. Каб спыніць курэнне ў пад’ездах, МУС вырашыў правесці акцыю «Сфатаграфуй суседа, які курыць — атрымай узнагароду».

Здымак трэба даслаць з указаннем дома, пад’езда і кватэры курыльшчыка, а таксама з кантактнай інфармацыяй адпраўніка.

Як паведамляе Onliner.by, МУС да гэтага дачынення не мае. У Мінску такія ўлёткі з’явіліся яшчэ ў красавіку.

курение