Гродзенскія Dzieciuki выступілі ў Вільні. Глядзі, як гэта было

22 лістапада ў Вільні прайшло перапахаванне Каліноўскага і яго паплечнікаў. У той жа дзень у віленскім клубе «Legendos Klubas» выступілі Dzieciuki, якія ў сваёй творчасці ўшаноўваюць памяць паўстанцаў. Калі падчас працэсіі на могілкі нехта змерз, то на канцэрце можна было адагрэцца — было горача.

Перад выступам гурта Dzieciuki Сяржук Доўгушаў правёў спеўны сход.

Потым выйшлі Dzieciuki. Гурт ушаноўвае ў песнях беларускіх герояў, сярод іх пастаўнцаў 1863−64 гадоў. Таму рыхтаваць адмысловую праграму для выступу не спатрэбілася.

— Ён [Каліноўскі - рэд.] - частка нашай гісторыі. Тая светлая частка, тая постаць, якая здольная аб’яднаць большасць беларусаў, негледзячы на сацыяна-эканамічныя ці палітычныя разыходжанні. Ён быў, натуральна, народнікам, сацыялістам па поглядах. Пры гэтым, першым не толькі падняў нацыянальнае беларускае пытанне, але і змагаўся за гэта са зброяй у руках. І за гэта загінуў, — кажа лідар гурта Алесь Дзянісаў.

 — Што для вас значыць выступіць на перапахаванні паўстанцаў?

— Шмат чаго значыць. Але самае галоўнае — гэта разуменне гістарычнай важнасці падзеі для нас. Такія падзеі адбываюцца адзін раз у жыцці. Нам пашчасціла, што пры нашым жыцці знайшлі парэшткі паўстанцаў. А для нашага гурта, у якога нават назва звязана з Каліноўскім, гэта ў нейкім сэнсе квінтэсэнцыя нашай творчай дарогі.

Калі на канцэрт і дайшлі мясцовыя, то іх было цяжка ўбачыць у натоўпе беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі. На песні «Надпіс на камені пад крыніцай» амаль увесь зал традыцыйна стаў на калені. І на словах «Будуць давеку крыніцы на гэтай зямлі, будзе давеку наш мужны і мудры, вялікі народ», здаецца, кожны адчуў сакральнасць моманта.

— Шкада, што для большасці беларусаў гэтае перапахаванне — шэры дзень календара. Што да ўлады, то гэта цалкам ганьба — пасылаць на мерапрыемствы нейкага намесніка прэм’ера. Павінен быў узначаліць дэлегацыю калі не прэзідэнт, то ці сам прэм’ер, ці міністр замежных справаў. Гэта яшчэ раз паказвае адносіны правіцелей да Каліноўскага. Ён ім — чужы. Ён ім — вораг. Пужаюць нават ягоныя косткі…

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025