24 лістапада ў Гродне «Нёман» згуляў унічыю з мінскім «Энергетыкам-БДУ» — 1:1.

Госці першымі адкрылі лік на 68-й хвіліне. Дакладны ўдар Давіда Твэ распячатаў вароты Дудара. «Нёман» здолеў зраўняць лік толькі на 80-й хвіліне, калі Стойкавіч дакладна прабіў галавой пасля падачы вуглавога.

«Нёман» — «Энергетык-БДУ» — 1:1

За тур да канца чэмпіянату яшчэ незразумела на якім месцы «Нёман» закончыць сезон. У «Нёмана» — 36 ачкоў (8 месца). «Мінска» — 35 (9) «Славіі» — 34 (10).

У апошнім туры чэмпіянату гродзенцам давядзецца памерацца сіламі са «Слуцкам».
У апошнім хатнім матчы сезону "Нёман" не змог перамагчы "Энергетык-БДУ"