Гродзенец заляцаўся да непаўнагадовых праз сацыяльныя сеткі

У поле зроку супрацоўнікаў упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гродзеншчыны трапіў жыхар абласнога цэнтра 1984 года нараджэння. Мужчына падазраецца ў спакушэнні непаўнагадовых праз сацыяльныя сеткі, паведамляе тэлеграм-канал МУС Беларусі.

Ён добраахвотна выдаў аператыўнікам мабільны тэлефон, у памяці якога выяўленыя фота- і відэафайлы з выявай аголеных хлопчыкаў, падлеткаў і мужчын, а таксама шакавальныя сцэны сэксуальнага гвалту над дзецьмі. Частку гэтага кантэнту ён распаўсюджваў сярод знаёмых праз мэсанджары. Гродзенскім міжраённы аддзелам следчага камітэта будзе дадзена прававая ацэнка.

Фігурант раней быў судзімы за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, мужаложства і іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя асобай, якая дасягнула васемнаццацiгадовага ўзросту, з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту. Мужчына вызваліўся у 2019 годзе і пачаў завязваць даверныя адносіны з непаўналетнімі праз інтэрнэт з мэтай наступнага сэксуальнага кантакту.

— Толькі за гэты год больш за 480 дзяцей падвергліся сэксуальнаму гвалту, прычым першапачатковыя дзеянні педафілаў былі менавіта ў інтэрнэце. Уразлівасць дзяцей у сетцы, няведанне элементарных правілаў бяспекі змусіць змяніць само стаўленне да формаў і метадаў папярэджання і прафілактыкі. Распрацаваны па ініцыятыве МУС інфармацыйны рэсурс kids.Pomogut.by дасць магчымасць не проста інфармаваць дзяцей, бацькоў і педагогаў аб патэнцыйных небяспеках ў сетцы, але і аказаць дапамогу канкрэтным пацярпелым у складанай жыццёвай сітуацыі. У перспектыве дадзены рэсурс можа стаць часткай адукацыйнага працэсу, — пракаментаваў начальнік ГУНіСГЛ МУС Беларусі Генадзь Казакевіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025