Цягнікі з Масквы і Санкт-Пецярбурга ў Мінск, Брэст і Гродна — самыя запатрабаваныя ў расіян замежныя чыгуначныя напрамкі на навагоднія святы. Пра гэта, як паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», інфармуе Lenta.ru, спасылаючыся на вынікі даследавання спецыялістаў сэрвісу падарожжаў «Туту.ру».
Сярод іншых замежных гарадоў, якія б жыхары Расіі наведалі падчас навагодніх вакацый, — Талін, Рыга і Хельсінкі.
Што тычыцца ўнутраных кірункаў, то тут першае месца на Новы год атрымліваюць чыгуначныя падарожжа з Масквы і Пецярбурга ў Казань і Ніжні Ноўгарад.
Адзначым, што паводле дадзеных даследавання анлайн-сэрвісу для планавання падарожжаў OneTwoTrip, Беларусь і краіны Балтыі сталі для расіян самымі таннымі у 2019 годзе замежнымі напрамкамі на Новы год пры раннім браніраванні.