«Гавары праўду» запрашае гродзенцаў 24 лістапада на чарговы рэгіянальны форум. Сёлета яго тэма «Роля грамадства ў развіцці бізнес асяроддзя рэгіёнаў».
Год таму «Гавары праўду» арганізавала рэгіянальны форум на тэму «Як зрабіць Гродна сталіцай турызма Беларусі?» Гродзенцы, эксперты, прадстаўнікі турыстычнай галіны, бізнесу і ўлады дзяліліся досведам рашэння канкрэтных пытанняў, абмяркоўвалі якія патрэбны ўмовы для бізнеса і якая роля грамадскіх ініцыятыў.
Тэма сёлетняга форума — «Роля грамадства ў развіцці бізнес асяроддзя рэгіёнаў». Ва ўмовах змянення структуры даходаў рэгіёна і ўплыву міграцыйных працэсаў на рынак працы арганізатары прапаноўваюць тры галоўныя тэматычныя блокі, каб высветліць узаемаадносіны ў трохкутніку паміж грамадствам, бізнесам і ўладай.
«Як і год таму, мы заяўляем вельмі шырокую тэму для аднаго дня з надзеяй, што вялікая колькасць зацікаўленых зможа выкарыстаць пляцоўку для атрымання экспертнай інфармацыі і актуальнай ацэнкі сітуацыі і ў той жа час зможа знайсці новыя знаёмствы, — распавядае Дзмітрый Бандарчук, адзін з арганізатараў форума ў Гродне. — І менавіта ў гэтым мы бачым канкрэтную мэту ад форума. Новыя сувязі паміж людзьмі, спецыялістамі з розных сфераў, аб’яднанне досведу і амбіцый гэта найлепшае асяроддзе для пабудовы грамадзянскай супольнасці. Нам важна казаць аб развіцці грамадства, пра яго патэнцыял у развіцці гарадоў, рэгіёнаў і краіны агулам»,
На форуме паспрабуюць падняць таксама наступныя тэмы:
«Прыходзьце, бо кожны зможа выказацца і быць пачутым. Гэта выдатная магчымасць задаць пытанні экспертам па тэме, сустрэць сваіх аднадумцаў і разам ажыццяўляць перамены. Па выніку Форуму будуць сфармуляваны прапановы для мясцовай улады, міністэрства эканомікі і Адміністрацыі прэзідэнта», — дадаў Бандарчук.
Для ўдзелу ў форуме трэба прайсці анлайн рэгістрацыю на старонцы https://forum.zapraudu.by/grodno/
Дата: 24 лістапала
Час: з 10.30 да 16.00
Месца правядзення: гатэль «Нёман», вул. Стэфана Баторыя, 8, канферэнц-зала
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…